Перайсці да зместу

Клятва ў зале для гульні ў мяч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эскіз да карціны Давіда, над якой ён працаваў з 1790 па 1794 год

Клятва ў зале для гульні ў мяч (фр.: Serment du jeu de paume) — першы адкрыты выступ трэцяга саслоўя супраць караля ў самым пачатку Вялікай Французскай рэвалюцыі, тое, што адбылося ў версальскай зале для гульні ў мяч 20 чэрвеня 1789 года.

На генеральных штатах 1789 года найбольш радыкальная група дэпутатаў, якая прадстаўляла трэцяе саслоўе, 17 чэрвеня стала называць сябе Устаноўчым сходам. Праз тры дні, з’явіўшыся ў залу пасяджэнняў, дэпутаты выявілі яе дзверы замкнутымі, з прыстаўленым да яе каравулам, — па каралеўскім загадзе (не звязанаму, зрэшты, з палітыкай: у караля была жалоба па сыну, памерламу 4 чэрвеня ва ўзросце сямі з паловай гадоў ад сухотаў).

Не ведаючы прычын забароны і баючыся пачатку рэпрэсій, 577 дэпутатаў на чале з Баі сабраліся ў найбліжэйшай зале для гульні ў Жа-дэ-Пам, які належаў брату караля. Там яны прынеслі ўрачыстую прысягу не разыходзіцца і збірацца ўсюды, дзе запатрабуюць абставіны, пакуль не будзе створана і зацверджана на трывалых падставах канстытуцыя каралеўства. За прагаласавалі 576 прысутных з 577. Адзіным дэпутатам, які адмовіўся даць прысягу, быў Жазэф Мартэн-Дош, прадстаўнік ад Кастэльнадары[1]. Тэкст прысягі склаў натарыус Жан-Батыст Беўер.

Тым самым трэцяе саслоўе адкрыта прадэманстравала непаслушэнства волі Людовіка XVI, які выконваў жалобу па свайму старэйшаму сыну і па старадаўняй традыцыі лічыў якія-небудзь грамадскія зборышчы ў гэты час недарэчнымі. Матывы забароны на сход дэпутатам, праўда, у той час не былі вядомыя. Трымаючыся клятвы, яны працягвалі штодня збірацца ў зале для гульні ў мяч, пакуль па патрабаванні караля да іх не далучыліся прадстаўнікі дваранства і духавенства.

  1. Hanson, Paul R. Historical Dictionary of the French Revolution (англ.). — Lanham, MD: Scarecrow Press, 2004. — ISBN 9780810850521.
  • Warren Roberts. Jacques-Louis David and Jean-Louis Prieur, revolutionary artists: the public, the populace, and images of the French Revolution. State University of New York, Press, 2000. Pages 227—269.
  • Rolf Reichardt, Hubertus Kohle. Visualizing the Revolution: politics and the pictorial arts in late eighteenth-century France. Reaktion Books, 2008. Pages 91-131.
  • Виктор Дюруи. История Франции с древнейших времён. Том 2. ООО БСТ, 2014. С. 349—350.